БеларусьНе ваш город?
/
/
У нядзелю 15 снежня ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні Паўстанцы
Назад к списку новостей 13.12.2019 в 13:20

У нядзелю 15 снежня ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні Паўстанцы

Паўстанцы – беларуская настольная гульня, якая прапануе вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага
1863-а года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш), альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на зыход паўстання. Упершыню “Паўстанцы” выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць. У другой рэдакцыі гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі – “Праклён” і “Падзеі”.


Зараз яшчэ ідуць апошнія дні кампаніі па перавыданні гульні. Падтрымаўшы выданне, можна атрымаць цікавыя лоты, такія як Ільняны чахол, паўстанцкія сцікеры і значакі часоў Паўстання.


Кампанія па перавыданні гульні https://a4games.by/paustantsy/
Апошнія навіны ў сацыяльных сетках
https://vk.com/a4gamesby
https://www.instagram.com/a4gamesby/